Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курды галасуюць за незалежнасьць ад Іраку, нягледзячы на ​​пярэчаньні Багдаду


Жыхары Эрбілю, сталіцы ірацкага Курдыстану, 16 верасьня вітаюць рэфэрэндум
Жыхары Эрбілю, сталіцы ірацкага Курдыстану, 16 верасьня вітаюць рэфэрэндум

Курдзкі рэгіён Іраку 25 верасьня галасуе на рэфэрэндуме за сваю незалежнасьць, нягледзячы на ​​заўвагі Багдаду, што ён будзе змагацца за захаваньне ірацкага адзінства.

Прэзыдэнт рэгіянальнага ўраду Курдыстану Масуд Барзані заявіў, што галасаваньне носіць рэкамэндацыйны характар і стане першым крокам у доўгім працэсе перамоваў аб незалежнасьці рэгіёну, які быў аўтаномным з 1991 году і адыгрывае важную ролю ў вайне з джыгадыстамі.

Каля 12 000 выбарчых участкаў адкрыліся ў 8:00 паводле мясцовага часу (супадае зь менскім), права голасу маюць больш за 5 мільёнаў зарэгістраваных выбарнікаў. Галасаваньне будзе доўжыцца да 18 гадзін.

Папярэднія вынікі чакаюцца на працягу сутак, хоць аналітыкі амаль не сумняваюцца, што будзе пераважаць адказ «так».

ААН, ЗША ды іншыя заходнія дзяржавы выказалі занепакоенасьць тым, што рэфэрэндум можа пашкодзіць намаганьням у вайне супраць экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава». Урад у Багдадзе і міжнародная супольнасьць выступаюць супраць рэфэрэндуму. Суседнія Турэччына і Іран самі маюць значныя курдзкія меншасьці.

15 верасьня парлямэнт Ірацкага Курдыстану прызначыў рэфэрэндум аб незалежнасьці на 25 верасьня. Ідэю рэфэрэндуму падтрымалі як на тэрыторыі Ірацкага Курдыстану, так і на спрэчных тэрыторыях. Паводле ірацкіх уладаў, курдзкая аўтаномія мае дастаткова незалежнасьці, а аб'яўлены рэфэрэндум незаконны. Ірацкі Курдыстан месьціцца на поўначы і паўночным усходзе Іраку, мае свае грошы, мяжу і памежны кантроль.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG