Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Іраку адмяніў рэфэрэндум аб незалежнасьці Курдыстану


Жыхары Эрбілю, сталіцы ірацкага Курдыстану, 16 верасьня вітаюць рэфэрэндум.

Вярхоўны суд Іраку прыняў пастанову адмяніць рэфэрэндум аб незалежнасьці ірацкага Курдыстану. Улады аўтаномнага дзяржаўнага ўтварэньня курдаў раней заплянавалі рэфэрэндум на 25 верасьня.

У пастанове Вярхоўнага суду, апублікаванай 18 верасьня, гаворыцца, што падрыхтоўка рэфэрэндуму прыпыняецца, пакуль ня будзе вырашана пытаньне аб яго «канстытуцыйнасьці».

Злучаныя Штаты і ААН раней заклікалі ўлады ірацкага Курдыстану адмяніць галасаваньне. Выказваліся засьцярогі, што рэфэрэндум можа спрыяць нестабільнасьці ў рэгіёне на фоне барацьбы ўзброеных сіл Іраку з тэрарыстычнай групоўкай «Ісламская дзяржава».

Турэччына і Іран рашуча выступілі супраць рэфэрэндуму, баючыся, што ён можа выклікаць рост сэпаратысцкіх настрояў сярод курдзкай меншасьці ў гэтых краінах.

XS
SM
MD
LG