Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бамбавікі ЗША праляцелі ўздоўж узьбярэжжа Паўночнай Карэі як ніколі блізка ў гэтым стагодзьдзі

абноўлена

Бамбавік B-1B Lancer
Бамбавік B-1B Lancer

Бамбавікі вайскова-паветраных сілаў ЗША B-1B Lancer у суправаджэньні зьнішчальнікаў праляцелі на ўсход ад тэрыторыі Паўночнай Карэі ў міжнароднай паветранай прасторы.

Палёт бамбавікоў быў абʼяўлены незадоўга да выступу паўночнакарэйскага мінстра замежных спраў у штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку. Пэнтагон заявіў, што авіяцыйная група аддалілася ад дэмілітарызаванай зоны ў паўночным кірунку далей, чым калі-кольвек у 21-м стагодзьдзі.

Прадстаўніца міністэрства абароны ЗША заявіла, што гэты палёт дэманструе рашучасьць ЗША прадухіліць любую пагрозу.

Бамбавікі B-1B Lancer прыбылі ў раён Карэйскага паўвострава з авіябазы на востраве Гуам у Ціхім акіяне. Зьнішчальнікі ВПС ЗША F-15C Eagle выправіліся на заданьне з авіябазы ЗША на Акінаве ў Японіі.

Кіраўнік МЗС Паўночнай Карэі Лі Ен Хо, зьвяртаючыся да членаў Генэральнай Асамблеі ААН, заявіў пра «непазьбежнасьць ракетнага ўдару па ЗША». Ён папярэдзіў, што Пхеньян распачне «бязьлітасныя, прэвэнтыўныя меры», калі Вашынгтон паспрабуе зьдзейсьніць замах на кіраўніцтва або ўзброеныя сілы КНДР.

«Ніхто, акрамя самога Трампа, не вінаваты ў гэтай самагубнай місіі», — цытуюць словы Лі Ен Хо міжнародныя агенцтвы.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп адрэагаваў на выступ Лі Ен Хо ў Твітэры:

«Толькі што пачуў выступ міністра замежных спраў Паўночнай Карэі ў ААН. Калі ён агучвае думкі малеькага чалавека-ракеты, ім засталося нядоўга».

Паўночная Карэя 3 верасьня правяла сваё самае буйное ядравае выпрабаваньне. Сёлета Пхеньян выпрабаваў шмат ракетаў рознага радыюса дзеяньня. Апошнімі днямі КНДР абʼявіла пра гатоўнасьць выпрабаваць вадародную бомбу над Ціхім акіянам.

КНДР западозрылі ў новых ядзерных тэстах пасьля землятрусу

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG