Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці едуць у Беларусь нечаканыя расейскія танкі. Брыфінг прадстаўніка Мінабароны (ПОЎНАЕ ВІДЭА)


14 верасьня ў Беларусі пачаліся сумесныя беларуска-расейскія вучэньні «Захад-2017». Па выніках першага дня вучэньняў адбыўся брыфінг, які праводзіў начальнік упраўленьня інфармацыі і ідэалягічнай працы Міністэрства абароны палкоўнік Ўладзімер Макараў.

Раніцай прэс-служба Заходняй вайсковай акругі ўзброеных сілаў Расеі паведаміла, што танкавая брыгада ў Падмаскоўі паднятая па трывозе і рушыла на Беларусь. Пазьней беларускае Міністэрства абароны зьняпраўдзіла заявы расейскага ведамства аб перакідцы падразьдзяленьняў. Аднак заява пра марш у Беларусь дагэтуль стаіць на сайце Мінабароны Расеі.

На жаль, хуткасьць сувязі ў будынку Міністэрства абароны Беларусі не дазволіла весьці жывую трансьляцыю. Прапануем поўнае відэа брыфінгу і адказаў на пытаньні журналістаў. Апошнія навіны пра вучэньні «Захад-2017» можна прачытаць тут.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG