Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Белым доме занепакоеныя гвалтам у Бірме


Мусульмане рагінг'я масава ўцякаюць у суседні Бангладэш
Мусульмане рагінг'я масава ўцякаюць у суседні Бангладэш

«Злучаныя Штаты глыбока занепакоеныя крызісам у паўночным штаце Ракхайн у Бірме, дзе 25 жніўня сама меней 300 тысяч чалавек пакінулі свае дамы пасьля нападаў на бірманскія пункты бясьпекі». Такую заяву зрабіла прэс-сакратарка Белага дома ў панядзелак вечарам, паведамляе «Голас Амэрыкі».

У распаўсюджанай заяве гаворыцца, што ЗША «ўстрывожаныя паведамленьнямі аб парушэньнях правоў чалавека, уключаючы пазасудовыя пакараньні сьмерцю, спальваньне вёсак, масавыя забойствы і згвалтаваньні з боку сілаў бясьпекі і грамадзянскіх асобаў, якія дзейнічаюць зь іхнай згоды». У Белым доме заклікаюць бірманскія органы бясьпекі паважаць вяршэнства закону, спыніць гвалт і перасоўваньне грамадзянскіх асобаў з усіх абшчын.

У Белым доме вітаюць прыхільнасьць ураду Бірмы забесьпячэньню таго, каб гуманітарная дапамога дасягнула ахвяраў як мага хутчэй. «Мы настойліва заклікаем урад дазволіць доступ СМІ да пацярпелых раёнаў як мага хутчэй. Большасьць зь іх, перамешчаных у выніку гвалту, уцяклі ў суседні Банглядэш, і мы высока цэнім значныя намаганьні ўраду Банглядэш у аказаньні гуманітарнай дапамогі», — адзначаецца ў заяве.

Рагінг’я — мусульманская меншасьць у Бірме (М’янме), дзе пераважаюць будысты. Большасьць мусульман пражывае ў паўночным штаце Ракхайн. Урад краіны лічыць іх нелегальнымі імігрантамі, хоць большасьць сем’яў пражываюць у краіне на працягу некалькіх пакаленьняў.

У канцы мінулага месяца група, якая назвалася Арміяй выратаваньня Аракан Рагінг’я, напала на паліцэйскія ўчасткі ў Ракхіне, выклікаўшы рэпрэсіі ў дачыненьні да мусульман-рагінг’я з боку ўладаў. Больш за 300 тысяч чалавек уцяклі ў Банглядэш. Уцекачы паведамілі пра наўмысныя нападзеньні на цывільных асобаў, у тым ліку дзяцей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG