Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З прычыны вучэньняў улады Івацэвічаў раяць не хадзіць у лес


Такі заклік зьмешчаны на сайце Івацэвіцкага райвыканкаму. На тэрыторыі Івацэвіцкага раёну знаходзіцца Даманаўскі палігон, на якім будуць адбывацца сумесныя беларуска-расейскія вучэньні «Захад-2017».

Як паведамляецца ў звароце райвыканкаму, «у сумесных беларуска-расейскіх вучэньнях „Захад-2017“ будуць задзейнічаныя тэрыторыі Дабрамысьленскага, Волькаўскага, Целяханскага, Сьвятавольскага, Жытлінскага, Яглевіцкага сельсаветаў».

Жыхароў гэтых мясцовасьцяў з 14 да 20 верасьня просяць «у мэтах бясьпекі ўстрымацца ад наведваньня лясоў: збору ягад, грыбоў, паляваньня і г.д.»

Раней Свабода паведамляла, як на Даманаўскім палігоне ў Івацэвіцкім раёне ідзе падрыхтоўка да вучэньняў.

Сумесныя расейска-беларускія вучэньні «Захад-2017» пачнуцца 14 верасьня і працягнуцца тыдзень. Будзе задзейнічаны шэраг вайсковых палігонаў на тэрыторыі Беларусі: пад Лепелем, Барысавам, Віцебскам, Асіповічамі, Ружанамі і Даманавам. Таксама паведамляецца, што заплянаваныя рэйды на «ўчастку мясцовасьці» каля Дрэтуні.

«Захад-2017»: усё пра беларуска-расейскія вайсковыя вучэньні

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG