Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У рабіна


Эдуард Франкфарт, «Тэалягічныя дэбаты» (1888)
Эдуард Франкфарт, «Тэалягічныя дэбаты» (1888)

Хацела даведацца, што надрукавана габрэйскімі літарамі на знойдзенай у разбуранай хаце старонцы старой кнігі. Дамовілася на сустрэчу з рабінам менскай сынагогі.

«Каб судзіць родных, уявіце, што апынуліся ў іх абставінах» — пераклаў малады вучоны габрэй.

— А ці можна судзіць родных? — засумнявалася я, дадаўшы: «Не судзіце, каб не судзілі вас».

Яго плечы раптоўна напружыліся.

— Ня ведаю такога выразу… — разгублена сказаў ён.

Потым мы паразмаўлялі пра габрэйскую мову і Галакост.

— А вы не габрэйка? — ціха запытаў ён.

— Не! — скаланулася я. — Думаю, што не, — дадала, каб не абразіць.

— Так, усё вельмі пераблыталася, — згадзіўся рабін.

Ала Жак

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG