Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Таямніца


Джон Сэл Котман, «Развалены дом» (1810)
Джон Сэл Котман, «Развалены дом» (1810)

Родная хата без гарышча і даху, пакрытая толькі стольлю. У ёй памёр дзед, а неўзабаве мяне прынесьлі з радзільні. Прыехалі разам з бацькам на Радаўніцу, як на разьвітаньне.

Чарнавокі хлапец з Казахстану зьняў падлогу і перакапаў пыл пад ёю. Паразмаўляўшы, разумею, што яго наймаюць шукаць старыя рэчы. Аддае мне таўстасьценную шкляную бутэлечку; скокнуўшы на зэдлік, дастае старую кніжку ў вокладцы блакітнага колеру. Трохі павагаўшыся, прыносіць друкаваны лісток, на якім нешта напісана ад рукі па-расейску, зь яцямі. Дзякуй яму.

Друкаванае — габрэйскімі літарамі. Кніжка — мабыць, падручнік геамэтрыі 1923 году. А лісток — таямніца. Можа ў Менску пашукаць сынагогу і якога рабіна?

Ала Жак

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG