Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беспрэцэдэнтны інтарэс»: асьвятляць вучэньні «Захад-2017» будуць тры сотні журналістаў


Падрыхтоўка да вайсковых вучэньняў «Захад-2017»

Сумесныя беларуска-расейскія вучэнні «Захад-2017» будуць асьвятляць амаль 300 замежных журналістаў.

«У цяперашні час намі апрацоўваецца беспрэцэдэнтная колькасьць зваротаў замежных СМІ з просьбай аб акрэдытацыі — іх ужо каля 270», — спасылаецца «Інтэрфакс» на начальніка ўпраўленьня інфармацыі МЗС Беларусі Дзьмітрыя Мірончыка.

Паводле яго слоў, заяўкі атрыманы ад інфармацыйных агенцтваў, тэлеканалаў і выданьняў усіх краін-суседзяў Беларусі, а таксама ад журналістаў зь Вялікай Брытаніі, Нямеччыны, Даніі, Канады, Нідэрляндаў, Нарвэгіі, ЗША, Турэччыны, Францыі, Швэцыі, Фінляндыі і г. д.

«Вучэньні будуць асьвятляць карэспандэнты з такіх аддаленых дзяржаваў як Катар, Карэйская Рэспубліка, Японія», — дадаў Дзьмітрый Мірончык.

Як адзначыў прадстаўнік МЗС, у цяперашні час заканчваецца падрыхтоўка праграмы для журналістаў.

14-20 верасьня на тэрыторыі Беларусі сумесныя вучэньні «Захад-2017» пройдуць на шасьці палігонах: Лепельскім, Барысаўскім, Лосьвідзе, Асіповіцкім, палігонах ВПС і войскаў СПА — Ружанскім і Даманаўскім, а таксама паблізу вёскі Дрэтунь.

Расейскія вайсковыя падразьдзяленьні і цяжкая тэхніка пачалі прыбываць у Беларусь яшчэ ў сярэдзіне жніўня.

Усё пра беларуска-расейскія вайсковыя вучэньні​ «Захад-2017»

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG