Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Столтэнбэрг: Вучэньні «Захад-2017» не ўяўляюць «непасрэднай пагрозы» для NATO


Юры Ратас і Енс Столтэнбэрг у эстонскай вайсковай базе ў горадзе Тапа, 6 верасьня 2017

Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг заявіў 6 верасьня, што NATO ўважліва сачыць за расейска-беларускімі вучэньнямі «Захад-2017» і застаецца «гатовым да любой сытуацыі».

Тым ня менш Стольтэнбэрг лічыць, што паўночнаатлянтычнаму альянсу няма чаго непакоіцца з прычыны гэтых вучэньняў:

«Мы пільныя, але і спакойныя, таму што мы ня бачым ніякай непасрэднай пагрозы ў дачыненьні да любога саюзьніка NATO», — сказаў ён на сумеснай прэс-канфэрэнцыі з прэм’ер-міністрам Эстоніі Юры Ратасам у эстонскім горадзе Тапа.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG