Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маскоўскі суд скасаваў патрабаваньні «Аэрафлоту» да памераў адзеньня бортправадніц


Яўгенія Магурына

Маскоўскі гарадзкі суд паводле пазову бортправадніцы Яўгеніі Магурынай скасаваў забарону «Аэрафлоту» насіць стуардэсам вопратку больш за 48 памер, паведамляе РИА Новости.

Суд пастанавіў выплаціць Магурынай 17 тысяч рублёў запазычанасьці па выплаце надбаўкі, а таксама аплаціць ёй кампэнсацыю маральнай шкоды 5 тысяч расейских рублёў.

У красавіку Прэсьненскі раённы суд Масквы не задаволіў пазоў Магурынай да «Аэрафлота». Яна патрабавала спагнаць з авіякампаніі 500 тысяч расейскіх рублёў за нанясеньне маральнай шкоды з прычыны дыскрымінацыйных патрабаваньняў да бортправаднікоў.

У канцы лютага руская служба Радыё Свабода апублікавала інтэрвію з бортправадніца Яўгеніяй Магурынай, якая працуе ў «Аэрафлоце» з 2010 году. Яна распавяла, што пачынаючы зь лета 2016 году ўсіх стуардэс, старэйшых за 40 гадоў і з памерам адзеньня больш за 48-ы, перасталі ставіць на замежныя рэйсы. Гэтую інфармацыю пацьвердзілі і іншыя бортправаднікі. У «Аэрафлоце» адмаўляюць дыскрымінацыю супрацоўнікаў паводле вонкавага выгляду і ўзрос.

Гэтай тэме была прысьвечаная і дыскусія ў цыклі «Толькі жанчыны». «Не старэйшая за 40, ня больш за 48-ы памер». Кулакова, Кустава і Саламаціна пра дыскрымінацыю паводле ўзросту і зьнешнасьці

XS
SM
MD
LG