Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайскоўцы ў віцебскім транспарце без апазнавальных знакаў — беларускія?


Той самы здымак, што выклікаў рэзананс
Той самы здымак, што выклікаў рэзананс

Віцебская міліцыя ўскосна пацьвярджае, што зафіксаваныя на фатаздымку людзі — беларускія вайскоўцы.

Публіцыст Свабоды Севярын Квяткоўскі атрымаў адказ зь міліцыі грамадзкай бясьпекі Віцебскага аблвыканкаму:

«У ходзе праверкі парушеньняў заканадаўства... з боку ваенаслужачых узброеных сіл Рэспублікі Беларусь не выяўлена».

(Захоўваем правапіс арыгіналу. — РС.)

Справа датычыць рэзананснага фатаздымку зь віцебскага трамвая. Здымак зьявіўся ў сацыяльных сетках у ліпені. На ім мужчыны ў камуфляжнай форме без апазнавальных знакаў і з прадметамі ў руках, падобнымі да аўтаматаў «калашнікава».

Сваім адказам часовы выканаўца абавязкаў начальнiка мiлiцыi грамадзкай бясьпекi УУС Віцебскага аблвыканкаму Ігар Скарыновіч ускосна пацьвердзіў, што зафіксаваныя на здымку людзі — беларускія вайскоўцы.

​Гэта ўжо другі адказ на зварот у Віцебскі аблвыканкам з просьбай праверыць, хто былі людзі ў камуфляжы. У першым за подпісам начальніка УУС Віцебскага аблвыканкаму паведамлялася, што запыт скіраваны вайсковаму камісару Віцебскай вобласьці і камандзіру вайсковай часткі, разьмешчанай у Віцебску.

Асьцярога наконт вайскоўцаў без апазнавальных знакаў выкліканая беларуска-расейскімі вайсковымі вучэньнямі «Захад-2017» і апасеньнямі, што расейскія войскі могуць застацца ў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG