Пра гэта паведамілі ў Службе бясьпекі Ўкраіны. У ведамстве адзначылі, што Курбатавай на тры гады забаронены ўезд ва Украіну — з прычыны яе дзейнасьці, якая, як лічаць у Кіеве, шкодзіць украінскім нацыянальным інтарэсам.
Курбатава была затрыманая ў Кіеве 30 жніўня. Перад гэтым украінскія актывісты абвінавацілі яе ў «прапагандзе, маніпуляваньні грамадзка значнай інфармацыяй і тэндэнцыйным выкладзе падзей». Гэта адбылося пасьля сюжэту Курбатавой пра сьвяткаваньне Дня незалежнасьці Ўкраіны. Супрацоўніца расейскага «Першага каналу» назвала парад у Кіеве «маршам залежнасьці».