Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Прыяжджай, а не дык я выбухну!» У Менску адкрылася «атамная» выстава «Астравец культуры»

Два дзясяткі мастакоў, эколягаў і архітэктараў тыдзень жылі ў ваколіцах будоўлі атамнай электрастанцыі. І прыдумлялі, якое месца яна можа заняць у беларускім мастацтве.

«Гэта не выстава „мастацтва супраць прамысловасьці“. Гэта пра мастацтва разам з прамысловасьцю, але з прамысловасьцю 2.0, — кажа куратарка выставы Ганна Чыстасердава. — У 21 стагодзьдзі прыярытэты зь цяжкай прамысловасьці ссунуліся ў індустрыю крэатыўную, індустрыю творчую. Таму нават такая вялікая прамысловая прастора, як Астравец, цяпер зьяўляецца імпульсам для зьяўленьня новых ідэяў... Мы ня любім слова „супраць“. Мы любім альтэрнатыву. Робім іншы позірк на звыклы прадмет. Гэта ня супраць, гэта разам».

Ганна кажа, што будоўлю Астравецкай АЭС не падтрымлівае.

«Як можа да гэтага ставіцца чалавек, які аналізуе тое, што адбывалася і адбываецца ў сьвеце?» — кажа яна.

Паказаць яшчэ

«Астравец культуры» стварылі два дзясяткі мастакоў, эколягаў і архітэктараў зь Беларусі, Чэхіі і Расеі. Для гэтага яны з 7 па 14 жніўня жылі ў ваколіцах Астравецкай АЭС, езьдзілі па навакольных вёсках, размаўлялі зь іх жыхарамі і з афіцыйнымі асобамі з Дырэкцыі будаўніцтва станцыі.
1

«Мы не асабліва разьдзяляліся. Працавалі адной вялікай камандай», — кажа ўдзельніца праекту Сафія Садоўская. Яна дадае, што гэтая група мастакоў і раней рабіла выставы, але яны не былі прысьвечаныя нейкім асобным аб’ектам, хутчэй агульным тэмам.
2

«Але сёлета мы вырашылі стварыць праект пра Астравецкую АЭС. Яна актуальная, але для мастакоў, мне падаецца, крыху складаная. Таму што абмяжоўвае прастору», — кажа Садоўская. Стваральнікі выставы не абмяжоўваліся паездкай у Астравецкі раён. Каб заглыбіцца ў тэму, яны праслухалі лекцыі амэрыканскага прафэсара Эндру Джонсана пра гісторыю будаўніцтва АЭС, зьвязаныя з гэтым парушэньні, складанасьці ўтылізацыі радыеактыўных адкідаў і іншыя праблемы АЭС ва ўсім сьвеце.
3

«Але сёлета мы вырашылі стварыць праект пра Астравецкую АЭС. Яна актуальная, але для мастакоў, мне падаецца, крыху складаная. Таму што абмяжоўвае прастору», — кажа Садоўская.

Стваральнікі выставы не абмяжоўваліся паездкай у Астравецкі раён. Каб заглыбіцца ў тэму, яны праслухалі лекцыі амэрыканскага прафэсара Эндру Джонсана пра гісторыю будаўніцтва АЭС, зьвязаныя з гэтым парушэньні, складанасьці ўтылізацыі радыеактыўных адкідаў і іншыя праблемы АЭС ва ўсім сьвеце.

Макет станцыі «Астравец культуры»
4

Макет станцыі «Астравец культуры»

Буклет «Дом вашага часу»
5

Буклет «Дом вашага часу»

«У нас пасьля гэтых лекцыяў зьявілася вельмі шмат іранічных, „чорных“ ідэяў. Мы пастараліся ад іх адмовіцца, але яны ўсё адно прасьвечваюць...», — кажа Сафія Садоўская. «На выставе вы можаце пабачыць больш-менш традыцыйныя аб’екты — вышыўку, графіку. Але больш за 50% — гэта новае мастацтва, новыя формы. Мы павінны казаць пра мастацтва сучаснай мовай», — дадае Чыстасердава.
6

«У нас пасьля гэтых лекцыяў зьявілася вельмі шмат іранічных, „чорных“ ідэяў. Мы пастараліся ад іх адмовіцца, але яны ўсё адно прасьвечваюць...», — кажа Сафія Садоўская.

«На выставе вы можаце пабачыць больш-менш традыцыйныя аб’екты — вышыўку, графіку. Але больш за 50% — гэта новае мастацтва, новыя формы. Мы павінны казаць пра мастацтва сучаснай мовай», — дадае Чыстасердава.

Відэа «Добро пожаловать в Островец Культуры». Bazinato
7

Відэа «Добро пожаловать в Островец Культуры». Bazinato

Інсталяцыя «Зона выцясьненьня (Цень волі)». Сяргей Шабохін
8

Інсталяцыя «Зона выцясьненьня (Цень волі)». Сяргей Шабохін

Газэта «Астравецкая праўда 2.0»
9

Газэта «Астравецкая праўда 2.0»

Інсталяцыя «Нябачнае». Max Tref
10

Інсталяцыя «Нябачнае». Max Tref

Промавідэа «Астравец культуры»
11

Промавідэа «Астравец культуры»

Відэа «Добро пожаловать в Островец Культуры». Bazinato
12

Відэа «Добро пожаловать в Островец Культуры». Bazinato

Гіф-анімацыя. Вераніка Івашкевіч
13

Гіф-анімацыя. Вераніка Івашкевіч

Афішы. Сяргей Шабохін, Уладзімер Кунц
14

Афішы. Сяргей Шабохін, Уладзімер Кунц

Буклет «Дом вашага часу».
15

Буклет «Дом вашага часу».

Вышыўка «Бурачковае каханьне». Міла Шыдлоўская
16

Вышыўка «Бурачковае каханьне». Міла Шыдлоўская

Убачыць «Астравец культуры» на свае вочы можна ў галерэі «Ў» да 9 верасьня. Арганізатары не выключаюць, што пасьля гэтага выстава паедзе ў Астравецкі раён. «Мы з радасьцю адгукнемся, калі будзе такая магчымасьць», — кажа Ганна Чыстасердава.
17

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG