Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп назваў «мудрым» рашэньне Кім Чэн Ына адкласьці запускі ракет


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у сераду заявіў, што паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын прыняў «вельмі мудрае і ўзважанае рашэньне», адклаўшы запуск ракет у кірунку амэрыканскай тэрыторыі Гуам.

Трамп напісаў у сваім Твітары: «Альтэрнатыва была б катастрафічнай і непрымальнай!»

Дзяржаўныя паўночнакарэйскія СМІ ў аўторак распаўсюдзілі заяву Кім Чэн Ына пра тое, што ён пакуль адклаў плян запуску чатырох ракет над Японіяй у напрамку Гуама, за 3400 км на поўдзень, каб праверыць, «ці будуць янкі працягваць свае вельмі небясьпечныя і безадказныя паводзіны».

Кітай, галоўны эканамічны партнэр і адзіны буйны саюзьнік КНДР, заклікаў і Пэкін, і Вашынгтон спыніць узаемныя пагрозы, зь якімі яны выступалі ў апошнія дні і тыдні.

МЗС Кітаю прыводзіць заяву міністра замежных справаў Расеі Сяргея Лаўрова пра тое, што сытуацыя можа зноў абвастрыцца ў наступны панядзелак, калі ЗША і Паўднёвая Карэя плянуюць пачаць маштабныя вайсковыя вучэньні.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG