Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНДР заяўляе, што ўстрымліваецца ад пускаў ракет па тэрыторыі ЗША


Паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын аглядае міжкантынэнтальную балістычную ракету «Хвасон-14»

Паўночная Карэя 15 жніўня перавяла сваю армію ў стан павышанай баявой гатовасьці, але адначасова заявіла, што ўстрымліваецца ад пускаў ракет па тэрыторыі ЗША.

У заяве афіцыйнага інфармацыйнага агенцтва Пхэньяну гаворыцца, што паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын загадаў свайму войску заўсёды быць гатовым да ракетнага ўдару, але сказаў, што будзе назіраць за тым, што робяць Злучаныя Штаты, перш чым прымаць рашэньне аб пуску ракет.

«Злучаныя Штаты, якія першымі наблізілі да нас мноства стратэгічных ядзерных установак, маюць спачатку ўхваліць слушнае рашэньне і паказаць празь дзеяньні, што яны хочуць аслабіць напружанасьць на Карэйскім паўвостраве і прадухіліць небясьпечнае ваеннае сутыкненьне», — перадае словы лідэра КНДР інфармацыйнае агенцтва.

Міністар абароны ЗША Джым Мэтыс заявіў журналістам у Вашынгтоне 14 жніўня, што Злучаныя Штаты гатовыя абясшкодзіць любую ракету, выпушчаную па іх тэрыторыі, а такі пуск будзе разглядацца як акт вайны.

«Калі яны будуць страляць па Злучаных Штатах, гэта можа хутка перарасьці ў вайну», — падкрэсьліў кіраўнік Пэнтагону.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG