Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнтагон рэкамэндаваў Беламу дому адправіць ва Ўкраіну пераносныя ракетныя комплексы


Пэнтагон рэкамэндаваў Беламу дому адправіць ва Ўкраіну пераносныя супрацьтанкавыя ракетныя комплексы Джавэлін.

Пра гэта паведамляе NBC з спасылкай на крыніцы ў міністэрстве абароны ЗША. Паводле іх зьвестак, Пэнтагон хоча забясьпечыць Украіну гэтымі комплексамі і ракетамі для іх на агульны кошт 50 мільёнаў даляраў.

Былы камандуючы сіламі НАТО ў Эўропе Джэймс Стаўрыдыс заявіў у інтэрвію NBC: «Гэта цалкам слушнае рашэньне, і я бачу за гэтым руку міністра абароны Мэтыса». Джавэліны прызначаны для зьнішчэньня бранятэхнікі, гелікоптэраў і бесьпілётнікаў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG