Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мірончык растлумачыў лацінаамэрыканскаму тэлебачаньню пазыцыю Беларусі адносна Вэнэсуэлы


Дзьмітры Мірончык
Дзьмітры Мірончык

На афіцыйным сайце Міністэрства замежных спраў Беларусі зьявіўся адказ начальніка ўпраўленьня інфармацыі — прэсавага сакратара зьнешнепалітычнага ведамства Дзьмітрыя Мірончыка на пытаньне тэлеканала «Telesur»: «Як вы ацэньваеце выбары ў Канстытуцыйную асамблею, якія адбыліся ў Вэнэсуэле?»

Афіцыйны прадстаўнік МЗС сказаў:

«Мы разглядаем выбары ў Канстытуцыйную асамблею, якія адбыліся 30 ліпеня 2017 году ў Баліварыянскай Рэспубліцы Вэнэсуэла, як імкненьне вэнэсуэльскага грамадзтва і ўладаў зрабіць усе магчымыя захады па пераадоленьні крызісу, які перажывае краіна.

Мы перакананыя, што ўсе праблемныя сытуацыі ў грамадзтве трэба вырашаць толькі шляхам мірнага дыялёгу ў рамках прававога поля і Канстытуцыі, без нагнятаньня напружанасьці і правакаваньня сутыкненьняў, якія цягнуць за сабой чалавечыя ахвяры. Лічым, што вэнэсуэльскі народ мае высокі ўзровень палітычнай культуры і правасьвядомасьці і можа самастойна справіцца зь цяжкасьцямі, якія ўзьнікаюць, дэмакратычным шляхам, безь якога б там ні было ўмяшаньня звонку.

Як ужо неаднаразова падкрэсьлівалі, беларускі бок заўсёды прытрымліваецца цьвёрдай пазыцыі аб беспэрспэктыўнасьці санкцыйнай палітыкі і выступае супраць ужываньня якіх-колечы аднабаковых санкцый у дачыненьні да сувэрэнных дзяржаў».

Палітоляг Андрэй Фёдараў, камэнтуючы гэтую заяву, адзначае, што ў беларускіх уладаў ужо даволі даўно склалася пэўнае стаўленьне да Вэнэсуэлы:

«Таму ў гэтым дакумэнце праяўляецца, няхай і ня вельмі адкрыта, пэўная сымпатыя да прэзыдэнта Вэнэсуэлы Мадуры і ягонай хунты. Дарэчы, я раю не баяцца ўжываць слова „хунта“, бо яно адпавядае слову „ўлада“. Выразныя сымпатыі ў Аляксандра Лукашэнкі былі да памерлага кіраўніка Вэнэсуэлы Уга Чавэса. Захаваліся яны і адносна цяперашняга прэзыдэнта.

Але мяне больш уразіў апошні абзац заявы — пра санкцыі. Тут ужо, як кажуць, да бабкі не хадзі. Відавочна, што беларускі бок заўсёды будзе супраць любых санкцыяў з боку цывілізаванага сьвету».

«Telesur» стварылі ў 2005 годзе ўрады шасьці краін, якія на той час былі зьвязаныя сяброўскімі дачыненьнямі з Вэнэсуэлай (напрыклад, Куба, Балівія).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG