Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фінальная вэрсія закону аб санкцыях супраць Расеі будзе ўхваленая Сэнатам ЗША да канца ліпеня


сэнатар Боб Коркер

У сераду прадстаўнікі Сэнату і Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША пераадолелі апошняя перашкоды на шляху да ўхваленьня канчатковай вэрсіі законапраекту, якім прадугледжваюцца санкцыі ў дачыненьні да Ірану, Паўночнай Карэі і Расеі.

Кіраўнік сэнацкага камітэту ў пытаньнях зьнешняй палітыкі Боб Коркер, які выступаў за вылучэньне санкцый супраць Пхеньяна ў асобны закон, і выказваў сумненьні ў дачыненьні да ўхваленага ў аўторак Палатай прадстаўнікоў законапраекту, які ўключае санкцыйныя захады супраць трох краін, абвясьціў у сераду ўвечары, што Сэнат мае намер ухваліць вэрсію законапраекта, прынятую Палатай прадстаўнікоў, у бліжэйшыя дні да жнівеньскіх парлямэнцкіх вакацыяў.

«Навіна дня складаецца ў тым, што расейскія санкцыі стануць законам»

Невядома пакуль, ці паступіць канчатковы законапраект на подпіс прэзыдэнту Дональду Трампу да пачатку жніўня.

Прадстаўнікі Белага дому не далі адназначнага адказу на пытаньне, ці мае намер прэзыдэнт Трамп падпісаць яго, даўшы толькі зразумець, што гэта верагодна. Адміністрацыя Дональда Трампа выступала супраць гэтага закону, настойваючы на тым, што ён неправамерна абмяжоўвае свабоду дзеяньняў прэзыдэнта ЗША, абавязваючы яго атрымаць згоду Кангрэсу на зьмену рэжыму санкцый або іх адмену. Аднак блізкае да аднадушнага ўхваленьне абедзьвюма палатамі Кангрэса гэтага законапраекту азначае, што заканадаўцы, хутчэй за ўсё, лёгка адолеюць прэзыдэнцкае вэта, забясьпечыўшы ўступленьне закону ў сілу.

Гэты біль надае статус закону санкцыям супраць расейскіх грамадзян і кампаніяў, уведзеным у пакараньне за анэксію Крыму, падтрымку Масквой сэпаратыстаў на ўсходзе Украіны, расейскае ўмяшаньне ў амэрыканскія прэзыдэнцкія выбары. Ім прадугледжваюцца дадатковыя санкцыі ў дачыненьні да расейцаў, якія маюць дачыненьне да хакерскіх атакаў і ў дачыненьні да кампаніяў, якія ўдзельнічаюць у сумесных энэргетычных праектах з расейскімі фірмамі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG