Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саакашвілі заявіў, што ня будзе атрымліваць статус уцекача, застанецца ўкраінцам

Міхэіл Саакашвілі
Міхэіл Саакашвілі

Былы старшыня Адэскай абласной дзяржадміністрацыі Ўкраіны Міхэіл Саакашвілі заявіў, што не зьбіраецца станавіцца ўцекачом і застаецца «большым украінцам, чым большасьць цяперашніх дэпутатаў».

Пра гэта ён заявіў у Facebook 27 ліпеня.

«Я жыву ва Ўкраіне ўжо больш за 13 гадоў, я браў удзел у трох рэвалюцыях: Рэвалюцыі на граніце і двух Майданах! У мяне толькі адно адзінае грамадзянства — украінскае, і ім ня ўдасца мяне яго пазбавіць!», — адзначыў Саакашвілі.
Ён дадаў, што ня будзе атрымліваць статус уцекача: «Цяпер мяне хочуць прымусіць атрымаць статус уцекача. Гэтага не будзе! Я буду дамагацца законнага права вярнуцца ва Ўкраіну», — адзначыў Саакашвілі.
Камісія па пытаньнях грамадзянства пры прэзыдэнце Ўкраіны разгледзела пытаньне аб грамадзянстве Міхэіла Саакашвілі, заяўляюць у Дзяржаўнай міграцыйнай службе. Таксама ў ведамстве адзначаюць, што прэзыдэнт выдаў указ пра страту грамадзянства. На сайце прэзыдэнта пакуль няма ўказу аб грамадзянстве Міхэіла Саакашвілі.
Ўкраінскае грамадзянства былы прэзыдэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі набыў у траўні 2015 года года ў адпаведнасьці з указам Пятра Парашэнкі, пасля гэтага яго прызначылі старшынёй Адэскай абласной дзяржадміністрацыі.
7 лістапада 2016 года Міхэіл Саакашвілі абвясьціў аб сваёй адстаўцы з пасады старшыні Адэскай абласной дзяржадміністрацыі. Ён патлумачыў гэтае рашэньне карупцыяй у рэгіёне, якую, паводле яго слоў, падтрымлівае ўлада Ўкраіны. У Грузіі, дзе цяперашняя ўлада абвінавачвае былога прэзыдэнта Саакашвілі ў шэрагу крымінальных злачынстваў, яго пазбавілі грамадзянства пасьля атрыманьня ім ўкраінскага.

XS
SM
MD
LG