Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сямашка пра ўкраінцаў: «Мы ў сутнасьці справы як бы адзін народ»


Уладзімер Сямашка
Уладзімер Сямашка

Віцэ-прэмʼер-міністар Беларусі Уладзімер Сямашка ў інтэрвію дзяржаўнаму тэлеканалу ОНТ выказаўся пра грунт беларуска-ўкраінскіх дачыненьняў.

«Па-першае, мы ўзаемадапаўняльныя эканомікі, раз. Другое, што прэзыдэнт пра гэта сёньня гаварыў, мы ў сутнасьці справы як бы адзін народ па сваёй гісторыі і так далей. І нам лёгка размаўляць. У нас агульная мова, агульная мэнтальнасьць, агульнае разуменьне. Можа мы крышку разышліся, у іх больш рынкавая, а ў нас дзяржаўнае рэгуляваньне і так далей. Разам з тым мы разумеем, што сіла дзяржавы вызначаецца найперш эканомікай. Для Ўкраіны гэта вельмі актуальна», — сказаў у праграме «Контуры» беларускі віцэ-прэмʼер.

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка наведаў Украіну зь візытам 21 ліпеня. Падчас сустрэчы з украінскім прэзыдэнтам Пятром Парашэнкам кіраўнік Беларусі заявіў:

«Вы, украінцы, павінны ведаць, што ў вас ёсьць блізкія і родныя людзі, якія жывуць крыху на поўнач, але нічым не адрозныя ад вас. І калі вам цяжка — у чым толькі зможам, мы заўсёды дапаможам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG