Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скульптар Гэнік Лойка перамог у конкурсе праектаў помніка Скарыну ў Кішынёве


Скульптар Гэнік Лойка

Пераможцам конкурсу эскізных праектаў помніка-бюста Францішку Скарыну ў малдаўскай сталіцы Кішынёве стаў менскі скульптар Гэнік Лойка.

Ягоную заяўку прафэсійнае журы прызнала найлепшай з 9 прэтэндэнтаў.

Конкурс у траўні абвясьціла Міністэрства культуры Беларусі, ягонай мэтай ёсьць увасабленьне найбольш выразнага вобразу беларускага першадрукара.

Згодна з патрабаваньнямі арганізатараў, кампазыцыйнае і плястычнае выкананьне павінна быць выкананае ў найлепшых традыцыях клясычнага і нацыянальнага манумэнтальнага мастацтва.

Ад пачатку на працу (з улікам выкарыстанага матэрыялу) прадугледжвалася патраціць ня болей за 150 тысяч рублёў. Аднак у працэсе сума была зьменшаная ў 10 разоў.

Паводле Гэніка Лойкі, помнік будзе ўстаноўлены ўжо сёлета ўвосень у сквэры насупраць будынка амбасады Беларусі ў Малдове.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG