Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Украіна дамовіліся аб перадачы гуманітарнай дапамогі без пасярэднікаў


Будынак, зруйнаваны падчас узброенага канфлікту на ўсходзе Украіны.

Аб тым, што Беларусь працягне пастаўляць гуманітарную дапамогу ва Украіну, расказаў міністар па надзвычайных сытуацыях Беларусі Уладзімір Вашчанка.

Расказваючы аб сваім візыце ў Кіеў, міністар распавёў, што кіраўнікі Беларусі і Украіны сярод іншага абмеркавалі пытаньні гуманітарнай дапамогі. «Дамовіліся перадаваць дапамогу без пасярэднікаў Кіраўніцтвам Украіны будуць створаныя ўсе ўмовы, каб мы бесьперашкодна праходзілі мяжу. І будуць адкрытыя ўсе калідоры для дастаўкі непасрэдна тым людзям, хто мае патрэбу ў гэтай дапамозе», — цытуе словы міністра агенцтва БелТА.

У чэрвені першая партыя гуманітарнай дапамогі транспартам МНС Беларусі была дастаўленая зь Менску ва Украіну, дзе яе перадалі місіі Міжнароднага Чырвонага Крыжа.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG