Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі Сэнат прыняў скандальны законапраект аб зьменах у працы Вярхоўнага суда


Дакумэнт ужо выклікаў хвалю пратэстаў па ўсёй краіне.

21 ліпеня Сэнат Польшчы прыняў законапраект, які фактычна паставіць Вярхоўны суд краіны ў залежнасьць ад выканаўчай і заканадаўчай улады. За прыняцьце новага дакумэнта прагаласавалі 55 дэпутатаў, 22 былі супраць, яшчэ 2 устрымаліся.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэя Дуда цяпер мае 21 дзень, каб падпісаць законапраект, пасьля чаго ён уступіць у сілу.

Напярэдадні галасаваньня па ўсёй Польшчы пракацілася хваля пратэстаў, найбуйнейшая акцыя адбылася ў Варшаве. Удзельнікі дэманстрацый заяўляюць, што правячая партыя «Права і Справядлівасьць» парушае Канстытуцыю. Згодна з новымі правіламі міністар юстыцыі атрымае права адпраўляць у адстаўку ўсіх суддзяў вярхоўнага суда Польшчы і прызначыць новых.

Ініцыятары новага законапраекта ў сваю чаргу матывуюць перамены тым, што судовую сыстэму краіны неабходна ачысьціць ад карупцыі.

XS
SM
MD
LG