Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блогера Філіповіча, які «падмяняе дзяржаўныя СМІ», зноў выклікалі ў суд


Блогер Максім Філіповіч

Гомельскі блогер Максім Філіповіч распавёў на Facebook пра чарговую позву на адміністрацыйны працэс супраць яго. У гарадзкі аддзел міліцыі Савецкага РАУС Гомлю яго запрасіў праз SMS участковы інспэктар Акуліч Д. В.

​За што менавіта будуць судзіць Філіповіча, невядома. Увесну Філіповіч правёў за кратамі 30 сутак за ўдзел у «маршах недармаедаў», атрымліваў штрафы. Яго таксама абвінавачвалі ў незаконным распаўсюдзе інфармацыйных паведамленьняў праз інтэрнэт — у тым ліку ў «падмене дзяржаўных СМІ».

Філіповіч жа ў апошнім на момант публікацыі відэа называе сябе «чалавекам, які мае пэўны досьвед прысутнасьці на мірных акцыях і сходах»:

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG