Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Год таму ня стала Вольгі Караткевіч, якая працавала на Радыё Свабода з 1996 па 2009 гады


Вольга Караткевіч

29 чэрвеня 2016 году ў Менску памерла вядомая журналістка, былая супрацоўніца Радыё Свабода Вольга Караткевіч. Прычынай сьмерці стала цяжкае анкалягічнае захворваньне. Ёй было 43 гады.

Вольга Караткевіч нарадзілася 8 ліпеня 1972 году. Яна працавала на Радыё Свабода з 1996 па 2009 год. Усьвядоміла сябе беларускай дзякуючы Зянону Пазьняку.

Скончыла філялягічны факультэт БДУ. Пісала вершы і прозу на беларускай мове, перакладала з польскай і ангельскай. У журналістыцы з 1994 году, працавала ў тэлекампаніі «ФІТ», на Радыё 101.2, у беларускай рэдакцыі Польскага Радыё, газэце «Наша Ніва».

Рыгор Барадулін пісаў пра Вольгу Караткевіч (з кнігі «Дуліна ад Барадуліна):

У Вольгі энэргіі й клёку
Хапае, каб быць прэзыдэнтшаю,
Каб браць гарады не з наскоку,
Пярэчыць праменіста змроку,
А змрок, як знарок, ані меншае.
Абмытай пяшчотнай залеваю,
У сэксе ёй быць каралеваю!

Самы зорны час у журналістыцы для Вольгі Караткевіч прыпаў на 1999–2009 гады, калі яна працавала ў Беларускай службе Радыё Свабода ў Празе.

Вольга Караткевіч, вядучая эфіру «Радыё Свабода» 24 сакавіка 2006 г.
Разгон намётавага лягеру

Павел Шарамет: «Галоўны варыянт Крамля — варыянт аб’яднаньня Інтэрвію з Паўлам Шарамэтам.

В.Корсак: «Да мяне ніколі ня чулі, што танец выкладаюць па-беларуску». Інтэрвію з Вольгай Корсак​, чэмпіёнкай сьвету ў спартовых танцах)

Зянон Пазьняк: «Нацыяналізм і дэмакратыя — сынонімы» (Інтэрвію з Зянонам Пазьняком)

«З чаго пачынаецца Жодзіна». «Вольная студыя» з Андрэем Хадановічам

Максім Жбанкоў: «Усё, што я рабіў у розных сфэрах, было шляхам да маёй уласнай свабоды». Гутарка з культуролягам і кінааналітыкам Максімам Жбанковым

Мадлен Олбрайт: «Кожная асоба павінна мець магчымасьць ісьці так далёка, як дазваляе талент»

Швэдзкі перакладчык Стафан Скот пра Васіля Быкава

Салжаніцын ведае, што Васіль Быкаў ня ўдзельнічаў у кампаніях супраць яго і кажа, што добра ставіцца да Быкава

Ігар Кулей: «З прозьвішчам Кулей лягчэй, чым з прозьвішчам Мілінкевіч»

Зянон Пазьняк: я буду ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG