Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналісты СNN звольніліся праз артыкулы пра Трампа і Расею


Тры журналісты CNN, якія мелі дачыненьне да публікацыі няслушнай інфармацыі пра сувязі чалавека з акружэньня Дональда Трампа з Расеяй, падалі ў панядзелак заявы аб звальненьні з уласнага жаданьня.

Лекс Гэрыс, кіраўнік аддзелу журналісцкіх дасьледаваньняў, Томас Фрэнк, аўтар артыкулу, і Эрык Ліхтблаў, які рэдагаваў яго, пакінулі тэлекампанію.

У карэспандэнцыі, якая зьявілася на CNN 22 чэрвеня, сьцьвярджалася, што Джон Скарамучы, у той момант найбліжэйшы дарадца абранага прэзыдэнта Трампа, таемна сустрэўся з кіраўніком Расейскага фонду прамых інвэстыцыяў Кірылам Дзьмітрыевым і абмяркоўваў магчымасьць адмены амэрыканскіх санкцыяў супраць расейскіх грамадзян і кампаніяў. Гэтая сустрэча нібыта адбылася ў Давосе ў студзені падчас Давоскага форуму. Сам Скарамучы заявіў, што Дзьмітрыеў падышоў да яго ў рэстаране ў Давосе павітаць, яны коратка пагаварылі, зусім не закрануўшы тэму санкцыяў. 24 чэрвеня CNN абвясьціла аб тым, што яе інфармацыя не адпавядала праўдзе. «Гэты матэрыял не адпавядаў рэдакцыйным стандартам CNN... CNN прыносіць прабачэньні Джону Скарамучы», — сказана ў заяве.

Паводле інфармацыі людзей, знаёмых з падрабязнасьцямі гэтай гісторыі, публікацыя была заснаваная на зьвестках, атрыманых ад адной крыніцы, яна не прайшла праз звычайную сыстэму кантролю. Як піша Foxnews, з гэтага часу для публікацыі любога матэрыялу, што датычыцца Расеі, патрабуюцца санкцыі двух выканаўчых рэдактараў.

Тэлекампанія CNN была аб’ектам прамой крытыкі з боку прэзыдэнта Дональда Трампа, які абвінавачвае яе ў публікацыі «фальшывых навінаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG