Лінкі ўнівэрсальнага доступу

CNN: Расея спрабавала ўплываць на Трампа праз памочніка


U.S. -- U.S. President Donald Trump listens during a joint news conference with Colombian President at the White House in Washington, May 18, 2017
U.S. -- U.S. President Donald Trump listens during a joint news conference with Colombian President at the White House in Washington, May 18, 2017

Расейскія прадстаўнікі «выхваляліся», што дзякуючы блізкім адносінам з былым памочнікам Трампа генэралам Майклам Флінам, яны змогуць аказваць уплыў на Дональда Трампа і яго найбліжэйшае атачэньне, паведамляе тэлеканал CNN са спасылкай на правераныя, але ананімныя крыніцы.

Перахопленыя заявы расейцаў настолькі ўстрывожылі супрацоўнікаў амэрыканскіх спэцслужбаў, што некаторыя зь іх па ўласнай ініцыятыве абмежавалі аб’ём інфармацыі, перададзенай Фліну, прыводзіць CNN словы сябпраў каманды Абамы. Абмежавальныя захады былі прынятыя яшчэ да ўступленьня Фліна на пасаду памочніка Трампа па нацыянальнай бясьпецы і да яго сьнежаньскай тэлефоннай размовы з паслом РФ Кісьляком пра пэрспектывы адмены антырасейскіх санкцыяў. Генэрал утойваў дэталі гэтай размовы ад прэзыдэнта і віцэ-прэзідэнта, за што і быў адпраўлены ў адстаўку.

Крыніцы CNN не выключаюць, што расейскія прадстаўнікі маглі перабольшваць ступень свайго ўплыву на асяродзьдзе Трампа.

Белы дом распаўсюдзіў у сувязі з гэтым заяву, у якой, у прыватнасьці, гаворыцца: «Мы ўпэўненыя, што расьсьледаваньні ня ўскрыюць ніякіх прыкмет змовы паміж выбарчым штабам Трампа і Расеяй і не адцягнуць прэзыдэнта ад рэалізацыі пастаўленых ім найважнейшых задач — скарачэньня беспрацоўя і ўмацаваньня бясьпекі Амэрыкі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG