Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай: нобэлеўскі ляўрэат Лю Сяобо вызвалены з турмы з прычыны раку


У Кітаі праваабаронца і ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Лю Сяобо, асуджаны паводле абвінавачваньня ў падбухторваньні да падрыву дзяржаўнага ладу, вызвалены з турмы ў сувязі з невылечным захворваньнем. Пра гэта паведамляе выданьне South China Morning Post.

У Лю Сяобо, асуджанага да 11 гадоў пазбаўленьня волі, дыягнаставаны рак печані ў тэрмінальнай стадыі. Па словах адваката, зараз праваабаронца знаходзіцца ў бальніцы.

У міжнароднай арганізацыі Amnesty International запатрабавалі ад уладаў Кітая забясьпечыць Лю Сяобо неабходнае лячэньне і неадкладна вызваліць яго і ўсіх іншых змагароў за правы чалавека, якія знаходзяцца ў зьняволеньні.

Лю Сяобо быў асуджаны ў 2009 годзе, пасьля таго як падпісаў Хартыю-08 — маніфэст, які зьмяшчае крытыку аўтарытарнага рэжыму ў Кітаі і якія заклікае да канстытуцыйнай рэформы. У 2010 годзе праваабаронца ганараваны Нобэлеўскай прэміі міру «за працяглую негвалтоўную барацьбу за фундамэнтальныя правы чалавека ў Кітаі».

XS
SM
MD
LG