Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПЭН-клюбы дамагаюцца вызваленьня Някляева і Лю Сяобо


24 студзеня ў Варшаве прадстаўнікі чатырох ПЭН-клюбаў – польскага, чэскага, літоўскага і кітайскага – прынялі заяву, у якой заклікаюць вызваліць з турмаў кітайскага дысыдэнта Лю Сяобо і беларускага паэта Ўладзімера Някляева.

"У асобах Лю Сяобо і Ўладзімера Някляева мы баронім свабоду слова, правы чалавека і грамадзянскія свабоды, мы баронім цывілізацыю" – гаворыцца ў заяве.

– Гэткая супольная заява ня мае прэцэдэнту ў гісторыі міжнароднага ПЭН-клюбу, – сказаў "Газэце Выборчай" Адам Паморскі, старшыня польскага ПЭН-клюбу. – Мы напісалі яе, бо цяперашняя сытуацыя зьяўляецца выключнай. Яшчэ такога не здаралася, каб зьняволілі кіраўніка нейкага нацыянальнага аддзелу ПЭН-клюбу. А ў гэтым момант у вязьніцы сядзяць два кіраўнікі, абодва – паэты.

Раней Уладзімер Някляеў быў старшынём беларускага ПЭН-цэнтру.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG