Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нобэлеўская цырымонія ў Осла без ляўрэата


Сёньня ў сталіцы Нарвэгіі Осла адбудзецца цырымонія уручэньня Нобэлеўскай прэміі міру кітайскаму дысыдэнту Лю Сяобо. Cам ляўрэат не будзе прысутнічаць на цырымоніі – ён знаходзіцца ў кітайскай турме.

Нобэлеўскі камітэт адхіліў абвінавачваньні Пэкіну ў спробах навязаць заходнія ідэі Кітаю і адзначыў, што рашэньне аб прэміі грунтуецца на “унівэрсальных каштоўнасьцях”.

18 краін, у іх ліку Расея, Казахстан, Іран, Ірак, Аўганістан і Сэрбія, ігнаруюць сёлетнюю цырымонію.

Міжнародныя праваабаронцы скрытыкавалі Пэкін за жорсткі перасьлед дысыдэнтаў у краіне і забарону прыехаць на цырымонію нават сваякам зьняволенага ляўрэата.

Украіна, якая сьпярша адмовілася ад запрашэньня, пазьней пацьвердзіла свой удзел.

Беларусь, якая ня мае дыпляматычнага прадстаўніцтва ў Осла, афіцыйнага запрашэньня не атрымлівала.
XS
SM
MD
LG