Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд спыніў справу супраць мэнэджэркі Burger King за адказ на расейскай мове


Суд Цэнтральнага раёну

Суд Цэнтральнага раёну Менску спыніў справу за адсутнасьцю складу адміністрацыйнага правапарушэньня супраць кіраўніка аднаго з рэстаранаў Burger King, паведамляе tut.by.

У дачыненьні да кіраўніка рэстарану быў складзены пратакол аб адміністрацыйным парушэньні за стварэньне перашкод і абмежаваньняў у карыстаньні дзяржаўнай мовай (арт. 22.9 КаАП).

Мянчук Анатоль Новікаў распавёў у «Фэйсбуку», што ў адным са сталічных рэстаранаў сеткі Burger King зрабіў замову на беларускай мове, аднак касірка адказала, што не разумее яго.

Кліент папрасіў дапамагчы, але адміністратарка заявіла, што супрацоўнікі не абавязаныя ведаць беларускую мову. Пасьля гэтага Новікаў на беларускай мове пакінуў запіс у кнізе скаргаў і прапановаў. Аднак адказ яму прыйшоў на расейскай мове, што зьяўляецца парушэньнем закону «Аб зваротах грамадзянаў і юрыдычных асобаў».

Па гэтым факце мужчына зьвярнуўся са скаргай у Міністэрства юстыцыі, а таксама ў Менгарвыканкам. Ягоны зварот быў разгледжаны ў адміністрацыі Цэнтральнага раёну.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG