Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры дзяржаваў ЭЗ абмяркоўваюць Brexit на саміце ў Брусэлі


Эмануіл
Эмануіл

У Бруселі праходзіць сустрэча лідэраў краінаў ЭЗ. Абмяркоўваюцца пытаньні гандлю, міграцыі, сумесныя намаганьні ў сфэры абароны. Перамовы па Brexit сталі адной з цэнтральных тэмаў саміту.

Брытанскі прэмʼер Тэрэза Мэй заявіла пра намер узьняць пытаньне аб узаемнай абароне правоў грамадзян краінаў ЭЗ у Вялікабрытаніі і брытанцаў, якія жывуць на мацерыку.

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель падкрэсьліла, што будучыня 27 краінаў — членаў ЭЗ важней перамоваў аб выхадзе зь яго Вялікабрытаніі.

Прэзыдэнт Эўрапейскага савету Дональд Туск не выключае, што Вялікабрытанія можа зьмяніць сваё рашэньне аб выхадзе з ЭЗ. «Эўрапейскі Зьвяз быў пабудаваны на марах, якія здаваліся нязбытнымі. Так што хто ведае?» — заявіў Туск перад пачаткам сустрэчы.

Пасяджэньне Эўрапейскага савету, якое праходзіць на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаваў, завершыцца 23 чэрвеня. На парадку дня, у прыватнасьці, — працяг санкцый ЭЗ у дачыненьні да Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG