Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лёндан: падазраваны ў наезьдзе на людзей ля мячэці арыштаваны


Мужчына, які падазраецца ў наезьдзе на людзей у лёнданскім раёне Фінсбэри-Парк, арыштаваны паводле артыкулаў аб тэрарызме, забойстве і замаху на забойства, паведамляе BBC са спасылкай на гарадзкую паліцыю.

Праваахоўныя органы працягваюць высьвятляць абставіны нападу, зьдзейсьненага ў ноч на панядзелак. Тады фургон урэзаўся ў мінакоў непадалёк ад мячэці, у выніку чаго адзін чалавек загінуў, а яшчэ дзесяць атрымалі раненьні.

47-гадовы мужчына, які знаходзіўся за рулём аўтамабіля, быў затрыманы мясцовымі жыхарамі і перададзены ў рукі паліцыі.

Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй ў панядзелак правяла экстраную нараду ўрадавага надзвычайнага камітэту, падчас якой назвала тое, што здарылася «мэтанакіраванай атакай на мусульман».

XS
SM
MD
LG