Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка перадаў Назарбаеву копіі дакумэнтаў аб 63 рэпрэсаваных жанчынах, якія трапілі ў лягер «Алжыр»


Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка перадаў прэзыдэнту Казахстану Нурсултану Назарбаеву копіі архіўных дакумэнтаў адносна ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.

Яны тычацца жанчын, якіх асудзілі ў БССР у канцы 1930-х гадоў па палітычных матывах, а потым этапавалі ў лягер на тэрыторыі Казахстану.

Паводле БелТА, гэтыя дакумэнты, выяўленыя органамі дзяржбясьпекі Беларусі, прызначаныя для Музэйна-мэмарыяльнага комплексу памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў і таталітарызму. Ён створаны на месцы найбуйнейшага савецкага жаночага лягера — Акмалінскага спэцаддзяленьня Карлагу НКУС СССР («Акмалінскі лягер жонак здраднікаў Радзімы», або скарочана «Алжыр»).

Архіўныя крымінальныя справы тычацца 63 жанчын — жонак рэпрэсаваных у 1937 годзе прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. Яны былі этапаваныя ў лягер «Алжыр» з БССР.

У ліку перададзеных дакумэнтаў — копіі спраў супраць жонак беларускіх пісьменьнікаў, лісты сваякоў рэпрэсаваных жанчын. Сярод іх была цешча народнага паэта Беларусі Петруся Броўкі.

«Ведаю, што вы чалавек, прыхільны гістарычнай праўдзе. Колькі вы зрабілі для стварэньня музэю на месцы Акмалінскага лягера жонак здраднікаў Радзімы», — сказаў Лукашэнка Назарбаеву.

Ён дадаў, што даручыў КДБ Беларусі знайсьці архіўныя матэрыялы.

«Мы знайшлі цікавыя матэрыялы. Думаю, яны стануць падставай нашай беларускай выставы ў гэтым музэі».

Музэйна-мэмарыяльны комплекс памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў і таталітарызму быў адкрыты недалёка ад Астаны 31 траўня 2007 году з ініцыятывы прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG