Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Трамп прапанаваў кандыдатуру новага дырэктара ФБР


Крыстафэр Рэй
Крыстафэр Рэй

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прызначыў адваката Крыстафэра Рэя новым дырэктарам Фэдэральнага бюро расьсьледаваньняў. На ацэнку аглядальнікаў, аўтарытэт Рэя высокі сярод заканадаўцаў ад абедзьвюх партый, і ягоная кандыдатура будзе бязь цяжкасьцяў ухваленая Сэнатам.

Прэзыдэнт абвясьціў пра сваё рашэньне праз «Твітэр», не апавясьціўшы загадзя аднапартыйцаў у Кангрэсе.

З 2003-га па 2005 год Крыстафэр Рэй узначальваў Сьледчы камітэт пры Генэральнай пракуратуры. Раней у якасьці пракурора займаўся раскрыцьцём тэрарыстычнай сеткі, якая мае дачыненьне да тэрактаў 11-га верасьня, і быў куратарам гучнай справы супраць карумпаваных кіраўнікоў кампаніі Enron, што абвясьціла банкруцтва. Сярод кліентаў Рэя ў бытнасьць яго прыватным адвакатам быў губэрнатар штату Нью-Джэрсі Крыс Крысьці.

Папярэднік Рэя на пасадзе дырэктара ФБР Джэймс Коўмі быў звольнены прэзыдэнтам Трампам 9-га траўня. У чацьвер, 8-га чэрвеня, Коўмі выступіць у сэнацкім Камітэце выведкі, які праводзіць расьсьледаваньне меркаванага ўмяшаньня Расеі ў леташнюю перадвыбарчую кампанію ў ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG