Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд аб перапляніроўцы ў памяшканьні ПЭН-цэнтру працягнецца 8 чэрвеня


Дом, у якім месьціцца ПЭН-цэнтар
Дом, у якім месьціцца ПЭН-цэнтар

7 чэрвеня Савецкі суд Менску пачаў разгляд адміністрацыйнай справы, распачатай па артыкуле 23.4 (непадпарадкаваньне законнаму распараджэньню службовай асобы) адносна першага намесьніка старшыні Беларускага ПЭН-цэнтру Паўла Анціпава.

Сёньня паседжаньне цягнулася каля паўгадзіны і працягнецца 8 чэрвеня, прадстаўнікоў адміністрацыі не было, сказаў карэспандэнту Свабоды Павал Анціпаў.

«Перапынак зроблены да заўтра, да 9:30. Судзьдзя папрасіла дадатковыя дакумэнты, зь якіх бачна, калі я быў абраны, што я рабіў дзеля таго, каб закладаць ці не закладаць гэтыя сьценкі, пра штрафы, якія былі на нас раней накладзеныя. Я спадзяюся, што заўтра будзе апошняе пасяджэньне. Дакумэнты я падрыхтаваў», — кажа Павал Анціпаў.

Цяперашняе памяшканьне перайшло да ПЭН-цэнтру зь незарэгістраванай пляніроўкай. У 2011, 2012 і 2013 гадах за нямэтавае выкарыстаньне памяшканьня штрафавалі прадстаўнікоў Беларускага ПЭН-цэнтру. Цяпер у суд выклікалі першага намесьніка старшыні Беларускага ПЭН-цэнтру Паўла Анціпава. Паводле Анціпава, перавесьці памяшканьне з жылога ў нежылы фонд дагэтуль не ўдаецца, бо адміністрацыя не пагаджаецца зарэгістраваць перапляніроўку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG