Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шчоткіна сустрэлася ў Рызе з групай па супрацы зь Беларусьсю, якую ачольвае сын экс-кіраўніка кампартыі Латвіі


Марыяна Шчоткіна
Марыяна Шчоткіна

Намесьніца старшыні Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Марыяна Шчоткіна знаходзіцца з працоўным візытам у Латвіі. Гэта першы візыт беларускіх парлямэнцкіх чыноўнікаў такога высокага роўню ў Латвію за шмат гадоў, падкрэсьліваюць мясцовыя мэдыі.

У Рызе спадарыня Шчоткіна сустрэлася зь віцэ-сьпікерам Сэйму Гундарсам Даўдзе. Асобная размова ў яе адбылася з групай па супрацы зь беларускімі калегамі, якая створаная ў парлямэнце Латвіі. Гэту групу ачольвае Артурс Рубікс, сын былога сябра Палітбюро ЦК КПСС і першага сакратара ЦК кампартыі Латвіі Альфрэда Рубікса.

Беларуская дэлегацыя наведала беларускую пачатковую школу імя Янкі Купалы ў Рызе. Гэта адзіная навучальная ўстанова краіны з выкладаньнем беларускай мовы і літаратуры.

Беларускі палітоляг Андрэй Фёдараў кажа, што беларускія парлямэнтары невыпадкова апынуліся ў Латвіі:

«Сёлета парлямэнцкая дэлегацыя Беларусі наведала Польшчу. 8 чэрвеня ў Менск прыяжджае парлямэнцкая дэлегацыя Эстоніі. І вось гэты візыт у Латвію. Зьвярніце ўвагу, усе гэтыя краіны — нашы бліжэйшыя суседзі.

Вядома, яны ў сябе цудоўна ведаюць, што так званыя беларускія дэпутаты мала што вырашаюць і што ўся ўлада ў Беларусі сканцэнтраваная ў адных руках. Але яны спрабуюць выкарыстаць любую магчымасьць, каб пакантактаваць зь беларускімі чыноўнікамі, каб патлумачыць ім сэнс эўрапейскіх каштоўнасьцяў. Толькі гэтым можна патлумачыць візыт у Латвію спадарыні Шчоткінай».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG