Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эстоніі пачынаюцца буйныя вучэньні NATO


Камандзір шматнацыянальнага батальёну NATO падпалкоўнік Стывен Гвэнтэр падчас вучэньняў Puma-17 у Польшчы ў траўні 2017 году.
Камандзір шматнацыянальнага батальёну NATO падпалкоўнік Стывен Гвэнтэр падчас вучэньняў Puma-17 у Польшчы ў траўні 2017 году.

У панядзелак на цэнтральным палігоне Сіл абароны Эстоніі пачынаюцца буйныя міжнародныя манэўры «Saber Strike», у якіх прымуць удзел вайскоўцы з Эстоніі, Вялікабрытаніі, Францыі, ЗША і Фінляндыі — агулам 1500 чалавек.

Да ўдзелу ў вучэньнях прыцягнутая значная колькасьць ваенна-паветранай тэхнікі ЗША, і гэта дасьць добрую магчымасьць штабу брыгады папрактыкавацца ў каардынацыі сваіх дзеяньняў са штурмавой авіяцыяй«, — распавёў BNS начальнік першай пяхотнай брыгады эстонскай арміі, палкоўнік Вейка-Вэла Пальм. Паводле яго, вучэньні «Saber Strike» ў першую чаргу дапамогуць працягнуць інтэграцыю разьмешчанай у Эстоніі тактычнай групы NATО ў склад брыгады, чаму будуць спрыяць трэніроўкі ў розных сытуацыях, якія імітуюць рэальныя баявыя дзеяньні.

У вучэньнях сухапутных сіл ЗША ў Эўропе, якія штогод праводзяцца на тэрыторыі краінаў Балтыі і Польшчы, упершыню прымуць удзел усе разьмешчаныя ў рэгіёне тактычныя групы NATO. У Эстоніі ў вучэньнях «Saber Strike» возьмуць удзел батальён выведкі Сіл абароны, а таксама вайскоўцы Вялікабрытаніі, ЗША, Францыі і Фінляндыі. На працягу двух тыдняў, пакуль будуць працягвацца вучэньні, падразьдзяленьні ў першай фазе будуць адпрацоўваць выкананьне розных заданьняў у складзе роты, пры гэтым агнявую падтрымку ім акажуць штурмавыя верталёты ВПС ЗША.

У другой фазе вучэньняў падразьдзяленьні будуць падзеленыя такім чынам, што адна частка будзе выконваць заданьні па абароне і стрымліваньні суперніка, іншая — адпрацоўваць тактыку нападу. У дадатак да батальёну выведкі і вайскоўцаў са складу тактычных груп NATO зь Вялікабрытаніі і Францыі ў вучэньнях «Saber Strike» возьмуць удзел таксама інжынэрны ўзвод Сіл абароны Фінляндыі і штурмавыя верталёты ВПС ЗША AH-64 або «Apache», а таксама UH-64 або " Black Hawk «і наводчыкі агню для авіяцыі.

На вучэньнях «Saber Strike», якія праходзяць у гэты ж час у Латвіі, ідзе адпрацоўка прыёму сіл саюзьнікаў і іх папярэдняга разьмяшчэньня. На мяжы Літвы і Польшчы праводзяцца вучэньні па нанясеньні паветраных удараў і фарсіраваньня рэк. Вядучай дзяржавай у правядзеньні манэўраў сёлета зьяўляецца Латвія, дзе разьмешчаны і галоўны штаб вучэньняў. Два дзесяткі падразьдзяленьняў саюзьнікаў і партнэраў NATO разьмяркоўваюцца на час вучэньняў у трох Балтыйскіх краінах і Польшчы. У Эстоніі вучэньні засяродзяцца на цэнтральным палігоне Сіл абароны, у Тапа, а таксама на авіябазе Эмары пад Талінам, паведамляе DELFI.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG