Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША працягнуць ціск на Расею да выкананьня ёй менскіх пагадненьняў


Нікі Хэйлі
Нікі Хэйлі

Сталы прадстаўнік ЗША пры ААН Нікі Хэйлі ў інтэрвію тэлеканалу CNN адказала на пытаньні пра антырасейскія санкцыі Вашынтону і пра меркаванае ўмяшаньне Масквы ў амэрыканскія выбары.

На пытаньне пра магчымы «націск» Белага дому на Дзяржаўны дэпартамэнт, каб адмяніць антырасейскія санкцыі ў пачатку прэзыдэнцкага тэрміну Дональда Трампа, дыплямат адказала, што Вашынгтон ня мае намеру адмяняць штрафныя меры ў дачыненьні да Расеі. Гэта было б магчымым, калі б Расея выконвала сваю частку менскіх дамоўленасьцяў, сказала Хэйлі.

Адказваючы на пытаньне аб меркаваным умяшаньні Масквы ў выбары ў ЗША, Хэйлі заявіла пра «абсалютную ўпэўненасьць» Вашынгтону ў такім умяшаньні. Паводле яе слоў, Кангрэс ЗША расьсьледуе гэтую справу. Хэйлі лічыць неабходным прыкласьці ўсе намаганьні для прадстаўленьня грамадзкасьці фактаў ўмяшаньня Расеі ў выбарчую кампанію ў ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG