Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін больш небясьпечны, чым «Ісламская дзяржава», — заявіў амэрыканскі сэнатар Маккейн


Джон Маккейн
Джон Маккейн

Амэрыканскі сэнатар-рэспубліканец Джон Маккейн назваў прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна большай пагрозай для сусьветнай бясьпекі, чым экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава». Пра гэта сэнатар заявіў у інтэрвію 30 траўня ў часе паездкі ў Аўстралію.

Маккейн выказаў надзею, што амэрыканскі Сэнат ўзмоцніць санкцыі ў дачыненьні да Расеі за яе ўмяшаньне ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША, у якім абвінавачваюць Крэмль. Расея ж, паводле яго, зьяўляецца «самым сурʼёзным выклікам», якія стаяць перад Злучанымі Штатамі.

Маккейн — даўні крытык Крамля і асабіста Уладзіміра Пуціна. Раней у траўні камэнтуючы сустрэчу прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа з кіраўніком расейскага МЗС Сяргеем Лаўровым, сэнатар назваў апошняга «марыянэткай» Пуціна, які «бамбуе бальніцы ў Алепа», «урываецца ва Ўкраіну і адбірае Крым».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG