Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэнэджэрку Burger King могуць аштрафаваць за адказ на расейскай мове

  • БелаПАН

Ілюстрацыйнае фота.

Мянчук Анатоль Новікаў распавёў у «Фэйсбуку», што ў адным са сталічных рэстаранаў сеткі Burger King зрабіў замову на беларускай мове, аднак касірка адказала, што не разумее яго.

Кліент папрасіў дапамагчы, але адміністратарка заявіла, што супрацоўнікі не абавязаныя ведаць беларускую мову.

Пасьля гэтага Новікаў на беларускай мове пакінуў запіс у кнізе скаргаў і прапановаў. Аднак адказ яму прыйшоў на расейскай мове, што зьяўляецца парушэньнем закону «Аб зваротах грамадзянаў і юрыдычных асобаў».

Па гэтым факце мужчына зьвярнуўся са скаргай у Міністэрства юстыцыі, а таксама ў Менгарвыканкам. Ягоны зварот разгледжаны ў адміністрацыі Цэнтральнага раёну.

Першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі Антон Краеўскі паведаміў, што ў дачыненьні да кіраўніка рэстарану складзены пратакол аб адміністрацыйным парушэньні за стварэньне перашкод і абмежаваньняў у карыстаньні дзяржаўнай мовай (арт. 22.9 КоАП). Справа перададзена ў суд. Калі супрацоўніцу Burger King прызнаюць вінаватай, ёй пагражае штраф ад чатырох да дзесяці базавых велічыняў (ад 92 да 230 рублёў).

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG