Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У калёніях будуць шыць рыштунак хакеістам: Лукашэнка падтрымаў ідэю


Ілюстрацыйнае фота. Папраўчая калёнія ў Навасадах

Аляксандар Лукашэнка ў час сходу Нацыянальнага алімпійскага камітэту падтрымаў ідэю вырабу спартовай формы, рыштунку і нават канькоў у калёніях, перадае тэлеканал АНТ.

Паводле Лукашэнкі, ідэю яму прапанаваў міністар унутраных спраў Ігар Шуневіч.

«Аляксандр Рыгоравіч, а што за праблема? Скажыце, дайце мне заданьне, — пераказвае Лукашэнка зварот Шуневіча да яго. — Мы ў папраўчых установах... Для дзяцей! Ну, хакеісты ў нас крутыя, там Nike купім і канькі, і штаны. А ўсё астатняе мы сшыем. І штаны, і нават канькі зробім!».

Лукашэнка з такой прапановай пагадзіўся:

«Што, для дзетак там форму не пашыюць? Прытым для любога віду спорту. І грошы застануцца ў нас, і капейкі гэта будзе каштаваць. Трэба купіць нейкі станок у нейкую ўстанову? Ну давайце купім яго! Але гэтым ніхто не займаўся».

Лукашэнка шмат гаварыў пра спорт. У 333 словы

Задачу выпускаць рыштунак Лукашэнка паставіў яшчэ да сходу, пра што распавядаў намесьнік прэм’ер-міністра Васіль Жарко. Тады гаварылася, што «пытаньне прапрацаванае», «ёсьць прадпрыемствы». Для нацыянальнай зборнай тады плянавалася пакінуць форму замежнай вытворчасьці.

Паводле дасьледаваньня амэрыканскага цэнтру Prison Policy Initiative, у Беларусі на 1 студзеня 2017 году ў Беларусі было ў зьняволеньні 35,2 тысячы чалавек і яшчэ амаль 7 тысяч — у ЛПП (лячэбна-працоўных прафілякторыях), утрыманьне ў якіх праваабаронцы лічаць зьняволеньнем. Праваабаронцы адзначаюць, што годам раней зьняволеных было на 5% меней і што тэндэнцыя на рост колькасьці вязьняў у турмах, калёніях і ЛПП назіраецца ўжо 3 гады.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG