Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля скаргі на ежу ў турме на Акрэсьціна МУС прызнаў парушэньні


Раман Пратасевіч
Раман Пратасевіч

Блогер і актывіст Раман Пратасевіч атрымаў зь Міністэрства ўнутраных спраў адказ на скаргу аб санітарных парушэньнях, якасьці ежы і рэгулярнасьці харчаваньня ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў і ізалятары часовага ўтрыманьня ў Менску.

У адказе часткова прызнаюцца парушэньні.

Паведамляецца, што кіраўніцтву ЦІП і ІЧУ перададзеныя прапановы па ліквідацыі парушэньняў і ўзмацненьні кантролю ў санітарнай галіне. Але што да ежы, то прэтэнзіі ўжо не да праваахоўнікаў, а да ЗАТ «Ажына» (кавярня «ПабЕда»), што забясьпечвае харчаваньне зьняволеных. Галоўнаму санітарнаму лекару Маскоўскага раёну Менску накіраваны ліст з прапановай узмацніць санітарны кантроль за абʼектам.

Пратасевіч кажа Свабодзе, што не спадзяваўся на такі вынік. Вызваліўшыся з 10 сутак адміністрацыйнага арышту (Пратасевіча затрымалі 26 сакавіка на менскай Кастрычніцкай плошчы ў жывым эфіры, з аўтазаку ён посьціў сэлфі ў Instagram), ён з дапамогай праваабаронцаў «Вясны» пачаў пісаць скаргі на неналежныя ўмовы ўтрыманьня, кепскае і нерэгулярнае харчаваньне, затрымліваньне лістоў і іншае. Але атрымаў з розных інстанцыяў 5–6 адказаў пра тое, што парушэньняў ня знойдзена.

У чарговым лісьце, нечакана для Пратасевіча, парушэньні прызналі:

«Тое, што там было напісана, было адносна нечакана для мяне. Але добра, што хоць нейкі вынік даюць гэтыя скаргі. Дакладней, я спадзяюся, што яны дадуць нейкі вынік. Трэба нешта мяняць, бо ўмовы там вельмі-вельмі страшэнныя, амаль нечалавечыя.

Было шмат парушэньняў нават тых вельмі слабых дазволаў, якія ёсьць. Нават тыя кепскія ўмовы, якія прапісаныя, не выконваліся. Напрыклад, мы сядзелі з хлопцамі ў камэры — нам не давалі нічога, каб нават памыць падлогу і прыбіральню, а было вельмі брудна. І тое, як ежу давалі — раз ад раніцы і раз увечары, адразу абед і вячэру а 6-й гадзіне вечара. Не перадавалі лісты з волі, і гэтак далей. Нават шпацыраваць на вуліцу мяне за 10 сутак толькі 3 ці 4 разы вывелі».

Пратасевіч абураецца яшчэ і тым, што пры такіх умовах давялося плаціць за арышт па 11,5 рубля за дзень.

11,5 рубля за суткі на Акрэсьціна. Параўноўваем з McDonalds і гостэламі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG