Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Глыток сьвятое вады. ФОТА


Зьміцер Бартосік
Зьміцер Бартосік

«Возьмем вурдалака!
Но кровь не сосать и прилично вести!»
Тот малость покрякал,
Клыки свои спрятал –
Красавчиком стал, – хоть крести.

Гэтыя радкі Ўладзіміра Высоцкага я ўспомніў, выпадкова зірнуўшы ў краме «Евроопт» на паліцу, дзе стаяць мінэральныя воды. Увагу прыцягнула новая калекцыя ад расейскай фірмы «Святой источник». Увогуле мяне, нібы чорта ад ладана, адштурхоўвае любая «сьвятасьць» на таварных этыкетках. Будзь то вада, будзь то гарэлка. Але зараз рэклямныя дзеячы «Святого источника» прымусілі мяне спыніцца каля сваёй сьвятой прадукцыі. Бо як можна не спыніцца, калі з бутэлек на цябе пазіраюць вось такія сьвятыя.

Я ня ведаю іхных імёнаў. Гэта, я так разумею, героі «Зорных войнаў»? У кожным выпадку, тыя, на каго разьлічваюць рэклямшчыкі «Святого», выдатна іх ведаюць. І таму абавязкова купяць. Як бачым, калі справа ідзе пра даходы, няма месца антыамэрыканізму. І пачуцьці вернікаў ніяк не закранаюцца. Зрэшты, а каго ж ім ляпіць на бутэлькі? Гундзяева? Нікалая Раманава? Для новага пакаленьня гэта такія ж незнаёмыя пэрсанажы, як для мяне героі Лукаса.

Рэклямшчыкі «Святого источника» пішуць наступнае. «Купив бутилированную воду “Святой Источник”, понимаешь, что всего один глоток может придать бодрости и сил на весь день». Ня хлусяць. Сапраўды, прыдалі. Але ж ня трэба спыняцца на дасягнутым. Прапаную наступнымі тварамі сваёй вады зрабіць пакемонаў. Продажы ўзрастуць яшчэ больш. І, магчыма, гэта дапаможа мужнаму ўральскаму лаўцу гэтых істотаў, якога расейскія ўлады хочуць упячы ў турму на тры з паловай гады.

Зрэшты, можа, гэтая партыя вады разьлічана толькі для продажу ў Беларусі?

Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG