Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя разагнала першамайскую дэманстрацыю ў цэнтры Стамбула


У Стамбуле першамайская дэманстрацыя перарасла ў сутыкненьні з паліцыяй.

Каля 200 чалавек спрабавалі прарвацца на цэнтральную плошчу Таксім. Улады Стамбула забаранілі масавыя акцыі ў цэнтры гораду, паліцыя ачапіла падыходы да плошчы.

У выніку сутыкненьняў некалькі чалавек пацярпелі, дзесяткі былі затрыманыя. Паліцыя ўжыла сьлезацечны газ.

Паводле інфармацыі агенцтва AFP, пратэстоўцы спрабавалі разгарнуць плякаты з анты-ўрадавымі лёзунгамі. Яны выступалі супраць паправак у канстытуцыю, якія пашыраюць паўнамоцтвы прэзыдэнта Турэччыны Рэджэпа Эрдагана.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG