Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Стамбуле прайшлі акцыі пратэсту супраць вынікаў рэфэрэндуму


У Турэччыне тысячы грамадзян выйшлі на вуліцы Стамбулу, пратэстуючы супраць абвешчаных вынікаў рэфэрэндуму аб дадатковых прэзыдэнцкіх паўнамоцтвах.

Ня менш за адну тысячу гараджан выйшлі на вуліцы эўрапейскай часткі Стамбулу позна ўвечары 17 красавіка. Адначасова ў азіяцкай частцы горада каля дзьвюх тысяч чалавек правялі марш нязгоды з вынікамі рэфэрэндуму.

У мінулую нядзелю, паводле афіцыйных дадзеных, 51,5% адсоткаў турэцкіх выбаршчыкаў прагаласавалі за прапанаваную прэзыдэнтам Рэджэпам Эрдаганам канстытуцыйную рэформу.

Эрдаган атрымаў права выбірацца прэзыдэнтам да 2029 году (гэта значыць, знаходзіцца ва ўладзе 25 гадоў запар), прапаноўваць бюджэт, выдаваць указы, якія маюць сілу закону, мяняць структуру міністэрстваў і дзяржустаноў, прызначаць міністраў без ухваленьня парлямэнту, распускаць парлямэнт, абвяшчаць надзвычайнае становішча, прызначаць большасьць вярхоўных судзьдзяў краіны і большую частку Канстытуцыйнага суду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG