Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Корпусы рэактара для БелАЭС: адзін пабіты, другі — з «чужога пляча»


Намесьнік міністра энэргетыкі Міхаіл Міхадзюк сказаў сёньня журналістам, што Беларусь і Расея дамовіліся наконт пастаўкі корпусу рэактара для другога энергаблёку атамнай электрастанцыі ў Астраўцы.

«Падпісана дадатковае пагадненьне да кантракту, якім прадугледжваецца, што для другога энергаблёку генпадрадчык у кантрактныя тэрміны паставіць корпус рэактара, выраблены для Балтыйскай АЭС. Ён ідэнтычны, бо Балтыйская АЭС праектавалася гэтак жа, як і Беларуская АЭС», — цытуе чыноўніка БелТА.

Такім чынам, у Астравец прывязуць корпус рэактара, які раней прызначаўся для АЭС у Калінінградзкай вобласьці Расеі. Там ад будоўлі вырашана адмовіцца.

Ня менш дзіўнай выглядае гісторыя дастаўкі ў Астравец корпусу першага рэактара. У выніку пробнага ўсталёўваньня на тэрыторыі АЭС у ліпені 2016-га 330-тонная канструкцыя сарвалася і ўдарылася аб зямлю, і гэты факт спрабавалі схаваць ад грамадзкасьці. Корпус быў дэфармаваны.

Расейскі бок заявіў пра гатоўнасьць замяніць дэфармаваны агрэгат. Але падчас перавозкі чыгункай пры ўваходзе плятформы ў паварот аналяг ударыўся аб прыдарожны слуп і таксама атрымаў пашкоджаньні. Тым ня менш менавіта гэты корпус усталяваны на першым блёку.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG