Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літаратары выступаюць у Менску з «чытаньнямі ў абарону свабоды». Жывая трансьляцыя


18 красавіка ў 17:30 у менскай кнігарні «Логвінаў» (праспэкт Незалежнасьці, 37А) беларускія літаратары пачалі выступаць з адкрытымі чытаньнямі на знак салідарнасьці «з усімі, хто ўдзельнічаў у сакавіцкіх пратэстах і дэманстрацыях і хто цяпер цярпіць перасьлед і неабгрунтаваныя абвінавачаньні».

Свабода вядзе жывую трансьляцыю.

У акцыі бяруць удзел

  • Валянціна Аксак,
  • Валянцін Акудовіч,
  • Аляксей Андрэеў,
  • Ігар Бабкоў,
  • Павал Баркоўскі,
  • Андрэй Бастунец,
  • Альгерд Бахарэвіч,
  • Міхаіл Баярын,
  • Сабіна Брыло,
  • Тацяна Вадалаская,
  • Руслан Вашкевіч,
  • Лявон Вольскі,
  • Улад Вялічка,
  • Адам Глобус,
  • Віктар Жыбуль,
  • Анатоль Івашчанка,
  • Павал Касьцюкевіч,
  • Уладзь Лянкевіч,
  • Уладзімер Мацкевіч,
  • Уладзімер Някляеў,
  • Антон Рудак,
  • Дзьмітры Строцаў,
  • Андрусь Такінданг,
  • Андрэй Хадановіч,
  • Юля Цімафеева,
  • Cяргей Харэўскі,
  • Тацяна Шчытцова,
  • Аксана Шэлест.

Паводле арганізатараў, літаратары «супраць таго, каб наша краіна захлыналася ў патоках хлусьні, супраць пастаяннага нагнятаньня страху, што пазбаўляе нас магчымасьці давяраць адно аднаму», выступаюць у абарону «прынцыпаў справядлівасьці і правоў чалавека» і выказваюцца «супраць бюракратычнага абсурду і дзяржаўнага цынізму, якія пазбаўляюць грамадзян нашай краіны ўсялякай надзеі на будучыню».

Таксама арганізатары заклікаюць тых, хто хоча дапамагчы «пацярпелым у выніку несправядлівых абвінавачаньняў», удзельнічаць у зборы сродкаў кампаніі #BY_help.

XS
SM
MD
LG