Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўроў заклікаў ЗША не ўжываць баявых дзеяньняў супраць КНДР


Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў
Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў

Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў выказаў надзею, што Злучаныя Штаты ня будуць зьвяртацца да «вельмі рызыкоўных» аднабаковых баявых дзеяньняў супраць Паўночнай Карэі, як гэта было нядаўна ў Сырыі.

Сяргей Лаўроў такім чынам адказаў на распаўсюджаную раней 17 красавіка заяву віцэ-прэзыдэнта ЗША Майка Пэнса, што завяршылася «эпоха стратэгічнага цярпеньня» ў дачыненьні намаганьняў Паўночнай Карэі ў стварэньні ядзернай зброі.

«На працягу апошніх двух тыдняў сьвет стаў сьведкам сілы і рашучасьці нашага новага прэзыдэнта ў дзеяньнях, учыненых у Сырыі і Аўганістане. Паўночная Карэя зробіць добра, калі ня будзе выпрабоўваць ягоную рашучасьць або моц узброеных сілаў Злучаных Штатаў», — адзначыў Пэнс.

Лаўроў асудзіў «безразважныя ядзерныя дзеяньні» Паўночнай Карэі, але сказаў, што калі словы віцэ-прэзыдэнта ЗША можна зразумець як пагрозу рабіць аднабаковыя дзеяньні ў дачыненьні да КНДР, «то гэта вельмі рызыкоўны шлях».

«Мы лічым авантурныя ракетныя запускі Пхеньяна непрымальнымі, паколькі яны зьяўляюцца парушэньнем рэзалюцый Рады бясьпекі ААН. Але гэта ня значыць, што іншыя могуць парушаць міжнароднае права ў адказ і выкарыстоўваць ваенную сілу», — заявіў Лаўроў 17 красавіка ў Маскве.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 17 красавіка таксама адзначыў, што лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын мае «паводзіць сябе правільна».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG